Крэмль перакідае РЭБ з Санкт-Пецярбурга да мяжы з Украінай
4- 6.11.2024, 16:12
- 5,514
Партызаны адсачылі перамяшчэнне калоны.
Акупанты перакідваюць комплексы РЭБ з Санкт-Пецярбурга да мяжы з Украінай. Гэта робіцца для абароны ад дронаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал партызанскага руху "АТЭШ".
“Агенты адсачылі перамяшчэнне калоны РЭБ “Паланцін”, якая складаецца з 7 мабільных комплексаў”, - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак партызан, акупанты вымушаныя перамяшчаць гэтыя комплексы ў бок мяжы з Украінай для барацьбы з налётамі беспілотнікаў, якія пастаянна павялічваюцца.