Сырскі падвёў вынікі аперацыі ў Курскай вобласці за тры месяцы
11- 6.11.2024, 12:39
- 8,776
Сталі вядомыя страты войскаў РФ.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі, падводзячы вынікі аперацыі ў Курскай вобласці, паведаміў, што расейскія войскі на гэтым кірунку страцілі больш за 20 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі.
Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ ў Facebook.
«За амаль тры месяцы аперацыі на 5 лістапада 2024 года страты супраціўніка на Курскім кірунку ў асабовым складзе складаюць 20842 чалавекі, з іх: ліквідавана - 7905, параненыя - 12220, палон - 717», - паведаміў Сырскі.
Паводле ягоных слоў, была знішчаная 1 101 адзінка ўзбраення і ваайсковай тэхнікі ворага.
Гетман зазначыў, што Расея засяродзіла на Куршчыне 45 тысяч вайскоўцаў, і спрабуе павялічыць іх колькасць.
"Уласных войскаў Расеі на гэты кірунак не стае, таму яны спрабуюць прыцягнуць туды вайсковых з Паўночнай Карэі", - сказаў Сырскі.
Таксама ён нагадаў, што расейцы хацелі захапіць больш тэрыторый на поўначы Украіны ў Сумскай вобласці. Аднак, Сілы абароны зрабілі прэвентыўны крок і працягваюць знішчаць ворага на яго тэрыторыі.
«За выяўленыя гераізм і паспяховыя дзеянні падчас Курскай аперацыі дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначана блізу 2000 украінскіх вайскоўцаў», - рэзюмаваў Сырскі.