24 снежня 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога намесніка дырэктара Гарадзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Былога намесніка дырэктара Гарадзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады
ДЗМІТРЫЙ ЧЫЛІК

За неаднаразовае атрыманне хабару.

Былога намесніка дырэктара драмтэатра Дзмітрыя Чыліка абвінавацілі ў неаднаразовым атрыманні хабару на працягу некалькіх гадоў.

Суд прызнаў Дзмітрыя Чыліка вінаватым у «прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў і набыцці выгодаў маёмаснага характару», піша Hrodna.life.

Следства ўстанавіла, што з верасня 2021 да лютага 2024 года Чылік "неаднаразова прымаў грашовыя сродкі ў якасці хабару на агульную суму 20 830 рублёў".

Чылік сваю віну прызнаў часткова. Ён добраахвотна заплаціў падатак на атрыманую суму, што суд прызнаў змякчальнай акалічнасцю.

Дзмітрыю Чыліку прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На падставе закону аб амністыі, які падпісаў Лукашэнка 2 ліпеня 2024 года, суд скараціў тэрмін на адзін год.

Таксама Чыліка пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў. Былы намеснік дырэктара абавязаны выплаціць штраф сумай 300 базавых адзінак (12 тыс. руб.).

У Чыліка канфіскаваныя ў даход дзяржавы 2,5 тысячы рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках