ЦПД: Нанесены ўдар па важным порце ў расейскім Каспійску
2- 6.11.2024, 12:28
- 5,424
Новыя падрабязнасці нападу дронаў.
6 лістапада расейскі горад Каспійск атакавалі дроны. Пад удар трапіў мясцовы порт.
Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) Андрэй Каваленка.
«У расейскім Каспійску быў атакаваны порт», - распавёў ён.
Са звестак Каваленкі, у Каспійску знаходзяцца караблі ВМФ РФ.
Што вядома аб порце ў Каспійску
Каспійск - галоўны пункт базавання Чырванасцяжнай Каспійскай флатыліі ВМФ Расеі. Размешчаны ў Дагестане за 15 км ад Махачкалы, у горадзе Каспійск.
Тут, са звестак з адкрытых крыніц, базауюцца часткі берагавых войскаў РФ, у тым ліку марская пяхота. Колькасць гарнізона складае блізу 1,5 тысячы чалавек.
У Каспійску размешчаны:
дэсантная пляцоўка, на якой знаходзяцца караблі і катары на паветранай падушцы, выключаныя са складу флоту (раней уваходзілі ў склад 242-га дывізіёна дэсантных караблёў), якія ўжываюцца для трэніровак марской пяхоты;
базы паліўна-змазачных матэрыялаў;
арсенал берагавых войскаў;
палігон.