Менчукоў папярэдзілі аб «зялёнай» вадзе ў кране
4- 6.11.2024, 11:59
- 2,606
Ці можна такую піць?
Сталічныя энэргетыкі заклікалі мінчан "не панікаваць", калі ў іх дамах вада ў кране "змяніла колер і стала зялёнай". "Усё пад кантролем!" - запэўнілі на прадпрыемстве "Мінскэнерга" і патлумачылі, што менавіта і навошта дадалі ў ваду, а таксама ці можна піць такую ваду.
"Зялёная" вада можа пайсці з крана ў чатырох раёнах Менска:
• Ленінскім,
• Завадскім,
• Савецкім,
• Першамайскім.
Менавіта там спецыялісты Мінскіх цепласетак будуць прымяняць асаблівы фарбавальнік — флуарэсцэнін. Дадаваць яго ў сеткавую ваду трубаправодаў цеплавых сетак пачнуць з 11 лістапада 2024 года і могуць прымяняць да канца ацяпляльнага сезона.
Флуарэсцэнін - парашок ад чырвонага да чырвона-цаглянага колеру. Але пры растварэнні ў вадзе дае надзвычай моцную зялёную флуарэсцэнцыю. Пах у яго адсутнічае. Ён выкарыстоўваецца не толькі для вызначэння ўцечкі вады ў цепласетках, але і для падфарбоўкі лячэбных соляў, мыйных сродкаў, мыла, афарбоўкі марскіх апазнавальных знакаў, забеспячэнні выратавальных камплектаў лётнага складу, у якасці індыкатара ў геолагаразведачных працах (трасерныя даследаванні, даследаванні пластовых і калясвідравінавых вод з дапамогай індыкатараў).
Гэты фарбавальнік энэргетыкі выкарыстоўваюць для хуткага выяўлення працёкаў (а таксама для выяўлення несанкцыянаванага выкарыстання цепласетак) і для праверкі герметычнасці воданагравальнікаў.
Нягледзячы на тое, што ў "Менскэнерга" заявілі аб "абсалютнай бяспецы" флуарэсцэіну для здароўя чалавека (фарбавальнік афіцыйна ўхвалены Санэпіднаглядам і дазволены да ўжывання), калі "зялёная" вада пайшла з крана з пітной вадой, то для гатавання ежы яе выкарыстоўваць не рэкамендуецца. Бо паколькі фарбавальнік дадаюць у сеткавую ваду (гэта значыць тую, што выкарыстоўваецца ў сістэме апалу), гэта сведчыць аб аварыі на нейкім участку трубаправода.
"Калі вы заўважыце афарбаваную ваду ў сістэмах гарачага водазабеспячэння або ўцечку зялёнага адцення, калі ласка, як мага хутчэй звяжыцеся з намі", - заклікалі ў "Мінскэнерга".