Беспілотнікі атакавалі Каспійскую флатылію ў Дагестане
3- 6.11.2024, 11:49
- 8,270
З'явіліся яркія кадры.
Сёння, 6 лістапада, раніцай беспілотнікі ўпершыню даляцелі да Каспійска ў надзеі атакаваць месца базавання ВМФ РФ.
Інфармацыю аб нападзе дронаў пацвердзіў і кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў. Пры гэтым ён заявіў, што беспілотнік быў збіты ў небе над Каспійскам, паведамляе «Дыялог.UA».
Сам жа кіраўнік Дагестана запэўнівае СМІ, што ў небе над Каспійскам быў толькі адзін дрон, аднак відавочцы паведамляюць аб адваротным.
Яны гавораць аб мінімум двух беспілотніках. Менавіта ў Каспійску базуюцца часткі берагавой аховы, у тым ліку і марпехі.
Вядома, што Каспійская флатылія наносіла ўдары па тэрыторыі Украіны, а 177-ы полк марпехаў прымаў самы актыўны ўдзел у баях на Херсоншчыне і Запарожжа.
Расейскі паблік ASTRA піша аб тым, што маніторынгавая служба NASA не зафіксавала ачагоў узгарання ў раёне пункта базавання флатыліі.
Папярэдне, Каспійск атакаваў дрон «А-22 Лятучая лісіца». Праз атаку беспілотнікаў на Каспійск аэрапорт Махачкалы прыпыніў тры рэйсы ў Перм і Маскву.