«А хіба яе не для гэтага стваралі?»
7- 6.11.2024, 11:44
- 5,842
Беларусы паказалі новы спосаб ужывання Tesla.
У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі альтэрнатыўны спосаб выкарыстання амерыканскага аўта Tesla. Магчыма, дзіўны для жыхароў Штатаў, але зусім не для беларусаў, піша telegraf.news.
Так, капот і багажнік Tesla на роліку загрузілі бульбай. "Бачыш як, заляцела са свістам. Так, Феліксавіч, я думаў, паўтоны не зойдзе, прыйдзецца прычэп які браць ці што", - сказаў на відэа мужчына.
Цяпер бульбавоз не B3 [Volkswagen Passat], а Tesla! - напісаў каментатар.
"Эх, што там паўтоны, ва ўніверсал і 1,5 з лішкам заляціць", – выказаў меркаванне іншы.
"Ілон Маск у шоку", - пажартаваў трэці.
Яшчэ адзін карыстач параіў для перавозкі бульбачкі выкарыстоўваць Tesla Cybertruck: Там багажнік большы.
А падвеска каштуе, як іх агульны ўраджай за 30 гадоў, паспрабаваў палічыць іншы юзэр.
"А хіба яе [Tesla] не для гэтага стваралі?" - спытаў трэці.
@aleksandr_mahonko ♬ оригинальный звук - Феликсович🎬🔥