Камала Гарыс перамагае ў Вірджыніі і на Гаваях.
- 6.11.2024, 10:20
- 3,452
Кандыдатка Дэмакратычнай партыі скараціла адставанне ад Трампа.
Працягваецца публікацыя папярэдніх звестак паводле вынікаў выбараў прэзідэнта ЗША.
Паводле інфармацыі Associated Press, Камала Гарыс чакана перамагае ў Вірджыніі і на Гаваях, скарачаючы адставанне ад Дональда Трампа.
На гэты момант суадносіны па галасах выбарцаў: Трамп - 248, Гарыс - 214. Для перамогі трэба набраць 270.