УСУ ўжылі супраць расейцаў рэдкі набой часоў «Буры ў пустыні»
- 6.11.2024, 9:06
- 6,640
Пашкоджаная вежа сувязі РФ у Курскай вобласці.
УСУ ўжылі на тэрыторыі Курскай вобласці супраць войска Пуціна рэдкія набоі M712 Copperhead. Яны былі створаны яшчэ ў часы халоднай вайны і маюць калібр 155 мм. Набоі наводзяцца на цэль з дапамогай лазернага променя. Іх распрацавалі і выраблялі ў ЗША ў 1970-х гадах, інфармуе рэсурс Defense Express.
Вайсковыя эксперты заявілі, што гэта было самае першае пакаленне кіравальных набояў і ніхто ўявіць сабе не мог іх з'яўлення ва Украіне.
Экспэрты заяўляюць, што УСУ прымянілі такі набой супраць вежы сувязі УС РФ на ўсход ад Суджы. Усяго было патрачана тры такіх набоі, а агонь вялі з гарматы М777.
Далёкасць палёту набою ад 3 да 16 км. Сам набой важыць 62 кг. Серыйная вытворчасць была наладжаная ў ЗША ў 19788 годзе. Цяпер іх не вырабляюць.
Войска ЗША выкарыстоўвала гэтыя набоі падчас вайсковай аперацыі «Бура ў пустыні», выпусціўшы да 90 боепрыпасаў.
У 1995 году ў арсенале ЗША было да 20 тысяч такіх набояў. На сённяшні дзень невядома, у якой колькасці ЗША перадалі гэтыя набоі Украіне.
Такія набоі могуць дапамагчы УСУ на поле бою на фоне актыўнага выкарыстання ворагам сродкаў РЭБ.