24 снежня 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці заўважылі рэдкі спорткар

8
У Берасці заўважылі рэдкі спорткар

Такіх было выпушчана ўсяго 419.

У Берасці на адной з парковак заўважылі рэдкі спорткар Lamborghini Jalpa.

Гэтая мадэль выпускалася ў 1981-1988 гадах. Усяго было выпушчана 419 штук, піша «Большой автоблог».

Jalpa распрацоўвалася як мадэль, больш даступная для звычайнага чалавека, чым папярэднія суперкары Lamborghini. Дызайнам мадэлі займалася знакамітае атэлье Bertone.

Аўто абсталяванае 3,5-літровым рухавіком V8 магутнасцю 255 конскіх сіл. Максімальная хуткасць - 246 км/г.

Продажы аўто гэтай мадэлі не апраўдалі чаканняў канцэрна, і вытворчасць была згорнутая ў 1988 годзе. Цяпер Lamborghini Jalpa ў добрым стане можа каштаваць блізу 100 тысяч еўраў. Сустракаюцца прапановы і куды даражэйшыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках