24 снежня 2024, aўторак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гутаркі пра «ўсё ідзе паводле плану» ўжо не гучаць»

4
«Гутаркі пра «ўсё ідзе паводле плану» ўжо не гучаць»

Рэальны стан спраў у расейскім войску прааналізаваў эксперт.

Расейскія афіцыйныя асобы, уключаючы Пуціна, больш не робяць заяваў, як у пачатку вайны, аб тым, што «ўсё ідзе паводле плану». Так, краіна-агрэсарка сутыкаецца з недахопам чалавечых рэсурсаў, у сувязі з чым пачынае закупляць салдат у Паўночнай Карэі.

Пра гэта распавёў вайсковы аналітык, супрацоўнік СБУ (2004-2015 гадоў) Іван Ступак.

«Пуцін, з аднаго боку, кажа, што ў нас усё ў парадку, хаця, дзеля справядлівасці, варта адзначыць: апошнім часам я ні разу не чуў, каб нехта згадваў, што «СВА» ідзе паводле плану». Ёсць розныя моманты і абвінавачванні на адрас амерыканцаў - маўляў, маглі б з намі (Расеяй, - рэд.) нешта падпісаць, і вайны б не было. Але ў нас вайна, ёсць ідэя, што мы дойдзем да канца. Аднак размоў пра нейкія мэты і тое, што «ўсё ідзе паводле плана», ужо не вядзецца», — сказаў ён.

З яго слоў, кіраўніцтва Расеі вельмі цынічна і двудушна ставіцца да поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

«Успомніце момант з Курскай вобласцю: у першыя дні пачатку [украінскай] аперацыі Пуцін заявіў: «Ды ну, слухайце, там разбярэмся, гэта потым, для нас прыярытэт - усход, захоп украінскіх гарадоў». Так, ён гэта сказаў, але літаральна ў наступныя дні з'явілася інфармацыя аб масавым перакіданні расейскіх узброеных сілаў менавіта ў Курскую вобласць. І паўночнакарэйскія вайскоўцы, якіх вывезлі з Пхеньяна, таксама накіроўваюцца ў Курскую вобласць. Гэта значыць, зноў назіраецца нейкі дуалізм: з аднаго боку, гэта для нас не прыярытэт, паспеем; з другога – тэрмінова трэба дадаць людзей», — падкрэслівае Ступак.

Пры гэтым, як ён зазначыў, у Расеі ёсць людзі. Рэгіёны нават спаборнічаюць паміж сабой, прапануючы падвышаныя выплаты для кантрактнікаў. Аднак наплыву добраахвотнікаў няма.

«Таму яшчэ раз: Крэмль вымушаны прыцягваць мігрантаў, людзей, якія імкнуцца атрымаць расейскае грамадзянства, а таксама паўночнакарэйскіх вайскоўцаў — і робіць гэта не ад добрага жыцця. Застаецца цікавае пытанне: як яны сябе праявяць? Ці будуць ваяваць так, як гэта заяўлена, ці масава здавацца ў палон і спрабаваць пазбегнуць удзелу ў баявых дзеяннях? Калі такія непрадбачаныя сітуацыі будуць узнікаць, гэта цалкам можа паўплываць на рашучасць Пхеньяна працягваць адпраўляць салдат у Расею», - падсумаваў Іван Ступак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках