Памёр журналіст Вадзім Доўнар
5- 5.11.2024, 16:03
- 8,068
У апошнія гады ён моцна хварэў.
Сёння памёр беларускі журналіст Вадзім Доўнар, паведаміла блогерка Алена Васільева.
«Вадзім Доўнар памёр. Ён быў сумленным журналістам, які ніколі не ішоў на кампраміс з сабой. Сапраўдным сябрам. Ён вельмі любіў Украіну, вельмі заўзеў за Беларусь. Дзякуй кожнаму, хто дапамог Вадзіму», - напісала яна ў Фэйсбуку.
Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у БДГ, на Радыё Рацыя, у «Беларускай газеце», расейскім «Коммерсанте», на ўкраінскім тэлеканале ATR. Быў адміністратарам тэлеграм-канала Мікалая Аўтуховіча “Да Волі”.
Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабавала трансплантацыі печані. Для аперацыі быў абвешчаны дабрачынны збор сродкаў.