У Расеі скандал: праз дэфіцыт пачалі купляць масла з Украіны
41- 5.11.2024, 15:58
- 19,464
Высветлілася, што яго вырабляюць зусім не ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
У Расеі разгарэўся новы скандал, звязаны з дэфіцытам масла. Высветлілася, што масла, якое пастаўляецца з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, напраўду выраблена ва Украіне на маслакамбінаце Вінніцкай вобласці, а ААЭ выступаюць толькі ў ролі рээкспарцёра, перадае «Дыялог.UA».
Так, расейцы купляюць масла, вырабленае на прадпрыемстве ў Вінніцкай вобласці, але прадаецца ў арабскім пакаванні пад брэндам Ferma.
Відэа з пакаваннем масла, на якім пазначаны ўкраінскі вытворца, хутка распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках. На запісе расейская пакупніца паказвае ўпакоўку і абмяркоўвае са здзіўленнем паходжанне прадукту, які, як высветділася, не мае дачынення да Арабскіх Эміратаў.
Сітуацыя выклікала бурнае абмеркаванне ў сацсетках, дзе карыстальнікі з іроніяй каментуюць парадокс.
«Здавалася б, смяшней ужо быць не магло: краіна з бязмежнымі палеткамі імпартуе масла з маленечкага жмутка пустыні. Але не, высветлілася, што ўсё яшчэ больш прыкра. Масла даводзіцца купляць у прамога ваеннага супраціўніка. Без украінскага масла зноў не выходзіць велічы. Няясна толькі адно: калі знішчыць Украіну, як мараць Z-патрыёты, дзе потым масла браць? - іранізуюць сацсеткі.