Сенсацыя ў Грузіі: суд скасаваў вынікі выбараў на дзясятках участкаў
16- 5.11.2024, 10:51
- 26,426
У чым прычына?
Суд горада Тэтры-Цкара на поўдні Грузіі скасаваў вынікі выбараў у парламент на 30 участках, дзе праходзіла электроннае галасаванне. Прычынай стала парушэнне таямніцы галасавання, адпаведны пазоў падала “Асацыяцыя маладых юрыстаў”.
На адабраных судом у адвольным парадку бюлетэнях з некалькіх участкаў са зваротнага боку прасвечваліся пастаўленыя на іх адзнакі. Пра гэта паведамляюць Jam News і грузінская служба Радыё Свабода.
Разгляд пазову Асацыяцыі маладых юрыстаў (Saya) аб парушэнні прынцыпу таямніцы галасавання адбыўся 4 лістапада. Паводле хадайніцтва арганізацыі суддзя выпадковым чынам адабраў бюлетэні ў некалькіх акругах у раёнах Цалкі і Тэтрыцкара - і ў зале судовых пасяджэнняў было выяўлена, што адзнака маркерам на бюлетэнях прасвечваецца з адваротнага боку. Гэта суд тлумачыў як парушэнне таямніцы галасавання.
Суддзя Уладзімір Хучуа скасаваў вынікі электронных участкаў Тэтрыцкара і Цалкі. Паводле ягоных слоў, на выбарах, праведзеных у электронным выглядзе, была парушаная таямніца галасавання. Са слоў былога грамадскага абаронцы Ніно Ламжарыя, гаворка ідзе аб 30 раёнах.
"Суд адназначна мяркуе, даследаваўшы довады, што з гэтай выбарчай машынай, з гэтым выбарчым бюлетэнем, з гэтым выбарчым канвертам у выбарца не было гарантыі абароны голасу і таямніцы галасавання", - канстатаваў суддзя Уладзімір Хучуа.
У дадатак судом былі выяўленыя “сур'ёзныя парушэнні” ў працы раённай выбарчай камісіі горада Цалкі. Размова ішла аб неналежным разглядзе скаргі, маніпуляцыях і перашкодзе рабоце наглядальнікаў.
У Saya запатрабавалі скасаваць вынікі выбараў на ўсіх 73 участках, дзе праходзіла электроннае галасаванне, у арганізацыі ўпэўненыя ў тым, што там адбывалася масавае парушэнне прынцыпу таямніцы галасавання.
Пастанову суда Тэтры-Цкара ў арганізацыі ўважаюць за прэцэдэнтную, хаця Цэнтральная выбарчая камісія можа абскардзіць яе ў апеляцыйнай інстанцыі.
“Мы думаем, што гэтая пастанова, магчыма, будзе змененая ў апеляцыйным парадку. Але гэта не касуе таго факту, што гэты суддзя паказаў грамадству, што была парушаная таямніца галасавання, быў парушаны канстытуцыйны прынцып правядзення выбараў, і ён прыняў прэцэдэнтную пастанову», - заявіла кіраўніца Saya Нона Курдаванідзе.
У той жа час гарадскі і раённы суды Тбілісі не задаволілі ніводную з аналагічных скарг, пададзеных арганізацыяй "Сумленныя выбары" ISFED, а апеляцыйны суд сталіцы Грузіі адмовіў у задавальненні апеляцыйнай скаргі "Асацыяцыі маладых юрыстаў" аб праве на таямніцу галасавання.
З 5 лістапада стартуюць пасяджэнні ў разглядзе апеляцыйных скаргаў Saya паводле пастановы іншых судоў у Кутаісе і Тбілісі. Гэтыя пастановы, на думку Курдаванідзэ, у ЦВК таксама абскарджваюць.