24 снежня 2024, aўторак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З аўтобуса выклікалі чатыры чалавекі»

4
«З аўтобуса выклікалі чатыры чалавекі»

Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.

На мяжы Беларусі працягваюцца незаконныя праверкі тэлефонаў, "гутаркі" з сілавікамі і затрыманні.

Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы.

Аб допытах беларусаў на мяжы пры вяртанні дадому ў прымежных чатах пішуць рэдка. У асноўным пакідаюць абагульненыя паведамленні і не паказваюць, грамадзян якіх краін адводзяць на “гутаркі”:

«У нас 1,5 гадзіны дзень таму беларуса чакалі. 14 чалавек грамадзянства РБ было ў аўтобусе, аднаго ўсё ж тузанулі на размову”.

“Мы ехалі 28.10, прачакалі 4 гадзіны. На гутарку выклікалі 4 чалавекі”.

“Польшча - Беларусь, 1 лістапада, час польскі. 18.00 - выезд з Варшавы. А 23.20 прайшлі польскую і сталі ў чаргу пасля моста. А 03.40 прайшлі беларускую мяжу. А 05.40 дачакаліся людзей з размовы, выехалі. Разам на мяжы: 8 гадзін + 40 хвілін у Берасці на Варшаўцы каля кіёска BelToll”.

“РП - РБ, 01.11. А 19.15 прыехалі на мяжу і адразу за шлагбаум. Перад намі 1 аўтобус. А 20.25 выехалі ад палякаў. У беларусаў перад намі нікога не было. А 20.50 прайшлі беларусы. Чакаем чалавека з размовы. А 21.40 выязджаем з мяжы».

“РП - РБ, 01.11. 03.00 - выезд з Варшавы. 08.15 - выезд ад палякаў. 08.30 - заезд да беларусаў (мы сёмыя). 13.00 - прайшлі кантроль. Чакаем з размовы”.

“3,5 гадзіны, вось толькі прайшлі беларусаў. Чакаем з размовы”.

“Заехалі на пераход і яшчэ гадзіны 3 стаялі, чакалі праходжання палякаў. А 9 раніцы ў РБ заехалі на нашу мяжу і даволі хутка прайшлі, хаця на размову чалавек 8 пакідалі. У выніку ў Менску былі а 16.00”.

“З польскай мяжы выехалі а16.20. В 16.30 заехалі на беларускую мяжу. Стаім і чакаем людзей з размовы. Час польскі. За намі аўтобус ужо з'ехаў”.

“Прайшлі польскую мяжу. Ужо ў беларусаў, але шмат каго запрасілі на размову, а гэта звычайна няхутка + у аўтобусе ўкраінцы”.

“Сёння а 07.00 аўтобус на РП - не было чаргі наогул. На РБ адзін аўтобус наперадзе. Прайшлі хутка. Калі б не допыты, было б яшчэ хутчэй”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках