5 лiстапада 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ліў «кракадзілавы слёзы»

8
Лукашэнка ліў «кракадзілавы слёзы»

У дыктатара пачалося раздваенне асобы?

Правадыр Беларусі працягвае фантанаваць ідэямі. Гэтым раз ён надумаў зладзіць картэльную змову на рынку калійных угнаенняў.

«Я такіх коштаў увогуле не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія кошты калійных угнаенняў, – паскардзіўся Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новага генеральнага дырэктара «Беларуськалія». - Можа быць, нам з расейцамі перагаварыць, параіцца і адсоткаў на 10, можа, 11, знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое, што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі…

Ну чаго за бясцэнак, амаль сабекоштам, а то і ніжэй часам прадаваць гэты прадукт? Парайся, потым паведаміш, прымем адпаведную пастанову. Але я схільны да таго, што нам адсоткаў на 10 (можа быць, больш) трэба знізіць вытворчасць».

Вось толькі Лукашэнка супярэчыць сам сабе. Зусім нядаўна, у ліпені, у інтэрв'ю агенцтву Казінфарм, ён заяўляў:

«Абмежаванні на транзіт беларускіх калійных угнаенняў - а яны складаюць блізу 20% іх сусветнай вытворчасці - справакавалі сур'ёзны рост коштаў на іх».

Дык кошты высокія ці нізкія? А калі былі высокімі і раптам сталі нізкімі, то чаму? Санкцыі ж нікуды не падзеліся.

Гэтая сітуацыя наглядна дэманструе, наколькі можна давяраць словам Лукашэнкі. Яго публічныя заявы заснаваныя на кан'юнктурных меркаваннях, а не рэальнай сітуацыі.

У тым жа інтэрв'ю Казінфарму правадыр ліў «кракадзілавы слёзы», выяўляючы «трапяткі клопат» пра галодных:

«Як вынік [санкцый], многія краіны былі вымушаны адмовіцца ад выкарыстання [беларускіх калійных угнаенняў], драматычна пагоршыўшы якасць і скараціўшы аб'ёмы ўраджаю.

Са звестак ААН, у 2023 годзе кожны пяты жыхар планеты ў 59 краінах сутыкнуўся з вострай нястачай харчавання, больш за 280 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце галадаюць, больш за 36 мільёнаў дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў у 32 краінах востра недаядаюць. Агульны паказчык галоднага насельніцтва за 7 гадоў вырас з 10 да 20 адсоткаў».

Цяпер Лукашэнка сам прапануе зрэзаць пастаўкі. І як гэта адаб'ецца на ўразлівых групах, яго зусім не хвалюе.

Лукашэнка = крывадушнасць.

Васіль Верас, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках