Financial Times: Сілы абароны Украіны ўпершыню нанеслі ўдар па войсках КНДР
1- 5.11.2024, 8:48
- 14,894
Гэта пацвердзіў высокапастаўлены прадстаўнік украінскай выведкі.
УСУ ўпершыню нанеслі агнявы ўдар па войсках Паўночнай Карэі, якія прыбылі на тэрыторыю Курскай вобласці. Гэтую інфармацыю выданню Financial Times пацвердзіў суразмоўца ва ўкраінскай выведцы.
Аб удары па жаўнерах Паўночнай Карэі раніцай у панядзелак паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Каваленка.
"Высокапастаўлены прадстаўнік украінскай выведкі" пацвердзіў FT гэтую інфармацыю, але адмовіўся даць дадатковыя драбніцы. Ён сказаў, што гэта сапраўды адбылося менавіта ў Курскай вобласці.
Як адзначае FT, раней украінскія афіцыйныя асобы і вайсковыя аналітыкі ўзнімалі пытанне аб якасці і баяздольнасці паўночнакарэйскіх войскаў, большасць з якіх апісваецца як неспрактыкаваныя жаўнеры нізкага рангу.
"Мы неўзабаве даведаемся, наколькі добра яны могуць змагацца", — сказаў адзін са службоўцаў.