Майк Тайсан: Я паабяцаў Мухамеду Алі, што адпомшчу за яго
4- 4.11.2024, 20:07
- 4,750
Амерыканскі баксёр стрымаў слова, перамогшы крыўдзіцеляў Алі Трэвара Бербіка і Лары Холмса.
Амерыканскі баксёр Майк Тайсан паведаміў, што ў юным узросце яго матывавалі стаць найлепшым не толькі пояс чэмпіёна свету, а яшчэ абяцанне, якое ён даў Мухамеду Алі.
Паводле звестак The Mirror, Майк моцна знерваваўся праз паразы легенды боксу ад Лары Холмса ў 1980 годзе і ад Трэвара Бербіка ў 1981-м.
15-гадовы Тайсан нават меў асабістую размову з Алі. Ён паабяцаў яму, што калі стане дарослым, то зможа перамагчы абодвух
«Мы паразмаўлялі праз тэлефон. Я сказаў, што маю намер перамагчы тытул чэмпіёна свету. І паабяцаў Алі, што адпомшчу за яго. Я хацеў перамагчы Холмса і Бербіка», – прыводзіць словы Тайсана The Mirror.
Адзначым, што Майк стрымаў слова ў 1986-м, калі перамог тэхнічным накаўтам Трэвара Бербіка, а яшчэ праз два гады датэрмінова адолеў Лары Холмса.