Мікрааўтобус рэзнуўся ў цягнік Калінкавічы — Гомель
1- 28.11.2024, 19:28
- 3,812
У цягніку знаходзілася 35 пасажыраў.
Цягнік і мікрааўтобус сутыкнуліся ўдзень 28 лістапада на станцыі Васілевічы, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
ДТЗ адбылося а 14.35. У другі вагон цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа №6478 Калінкавічы — Гомель рэзнуўся мікрааўтобус.
«У выніку сутыкнення адбыўся сход адной колавай пары другой каляскі другога вагона», - паведамілі ў БЧ.
У цягніку на момант аварыі знаходзілася 35 пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў.
Пасажыраў цягніка адправілі са станцыі Васілевічы да станцыі Гомель а 16.12 іншым саставам.
У выніку здарэння цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа №6479 Рэчыца - Калінкавічы накіроўваўся толькі да станцыі Васілевічы.
"Акрамя гэтага, адменены з абарачэння поезд рэгіянальных ліній эканомкласа № 6482 Калінкавічы - Гомель адпраўленнем з Калінкавічаў у 16.46", - адзначылі ў БЧ.
Рух цягнікоў на ўчастку Калінкавічы — Гомель быў поўнасцю адноўлены да 17.25.