«А курс расце і расце з кожнай гадзінай»
4- 28.11.2024, 14:24
- 6,406
Беларусы дзеляцца "болем" праз сітуацыю з далярам і арэндай жылля.
У Беларусі “ашалелі” курсы даляра і еўра, экспэрт прагназуе іх далейшы рост. Гэта вельмі трывожыць нашых землякоў, асабліва тых, хто арандуе жыллё. Дзяўчына распавяла ў TikTok, што яна плаціць за арэнду кватэры ў валюце. Цяпер на куплю даляраў у кватаранткі сыдзе больш рублёў, але што яшчэ горш — набыць «зялёныя» ў банку яна не змагла, іх проста не было, піша “Зеркало”.
Мяркуючы з каментароў пад відэа, гэтая тэма вельмі хвалюе беларусаў - менш чым за дзень гэты ролік з назвай "Курс, ты куды ляціш?" набраў больш за 1 500 водгукаў.
Сям'я беларускі арэндуе кватэру ў Менску, і за яе арэнду яны разлічваюцца з гаспадаром у далярах. Учора дзяўчына назірала за тым, як расце курс даляра, і прыходзіла ад гэтага ў жах.
- Я проста очмурэла. У банку, дзе я абслугоўваюся, за дзень курс падняўся на 10 капеек: яшчэ раніцай ён быў 3,55 рубля, а праз некалькі гадзін — 3,599, — паведаміла блогерка.
Учора дзяўчына выбралася ў аддзяленне банка, каб набыць валюту, але ёй паведамілі, што даляраў у касе няма.
- А курс расце і расце з кожнай гадзінай. Калі ў мінулым месяцы мы плацілі за арэнду адну суму, то цяпер мы будзем плаціць на 100 рублёў больш. А што будзе заўтра? Проста баюся ўявіць.
@kadushkina00 #долларрб #курсдоллараминск #беременность #вбанкенетдолларов #оплатаквартиры #минск #беларусь ♬ оригинальный звук - Кадушкина | про беременность
Мяркуючы з каментароў пад відэа, гэтая тэма вельмі хвалюе беларусаў - менш чым за дзень гэты ролік набраў больш за 1500 водгукаў. Пры гэтым гледачы падзяліліся на тры лагеры. Хтосьці, як і блогерка, у шоку, іншая частка перакананая, што падвышэнне часовае, ды і агулам даляры беларусам не патрэбныя. Былі людзі, якія наогул не разумелі, чаму ў Беларусі ёсць нацыянальная валюта, але ўсё прывязана да курсу замежнай. Адклікаліся і жартаўнікі, маўляў, кошты ў краіне павінны прывязаць да нацыянальнай гародніны.