«Будзем чакаць марозіку»
- 28.11.2024, 11:34
- 3,918
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра Нарвэжскі антыцыклон.
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра набліжэнне халоднага фронту, які, мяркуючы з усяго, прынясе з сабой сапраўдную зіму з двухзначнымі мінусавымі значэннямі. Паглядзелі, калі менавіта халодны антыцыклон зрушыцца на Беларусь з тэрыторыі Нарвэгіі і якое будзе надвор'е ў найбліжэйшыя выходныя, піша “Тэлеграф”.
Згодна з разлікамі аўтараў тэматычнага Telegram-канала пра надвор'е @nadvorie, зімовыя халады ў Беларусь прыйдуць праз тыдзень - з 4 снежня, пасля праходжання цяперашняга халоднага фронту.
"Прыкладна з боку Нарвэгіі зрушыцца магутны антыцыклон “В" з ціскам у цэнтры 1047 гПа. Будзем чакаць марозіку пад раніцу -10..-15°С”, - расказалі спецыялісты, зрабіўшы агаворку, што папярэднія разлікі могуць быць не дакладнымі і “можа ўсё зменіцца".
Пакуль, мяркуючы з аператыўнага прагнозу Белгідрамета, такіх суровых маразоў беларусам можна не баяцца. Як мінімум у гэтыя выходныя яшчэ будуць даволі “мяккія" ўмовы надвор'я.
Так, у пятніцу, 29 лістапада, уночы тэмпература нават у самых халодных рэгіёнах ноччу не будзе апускацца ніжэй -2°С, а днём паднімецца да -1°С па паўночным усходзе і +7°С па паўднёвым захадзе Беларусі.
Снегу (мокрага, з дажджом) у пятніцу можна чакаць ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а вось удзень ён, хутчэй за ўсё, выпадзе толькі па ўсходняй палове краіны. Гэта можа справакаваць наліпанне мокрага снегу і галалёдзіцу на дарогах, а таксама ўзмацненне туману. Менавіта праз гэтыя тры “неспрыяльныя з'явы надвор'я” на пятніцу працягнулі дзеянне “жоўтага ўзроўню” метэанебяспек па ўсёй краіне.
У суботу, 30 лістапада, мокры снег з дажджом, мяркуючы з прагнозу Белгідрамета, можна чакаць толькі жыхарам Гомельскай вобласці, а вось слабы галалёд і туманы могуць захавацца па ўсёй краіне. Такія ж метэаўмовы чакаюцца і ў першы дзень каляндарнай зімы, 1 снежня, але — без істотных ападкаў.
Тэмпература паветра ў выходныя чакаецца наступнай:
у суботу ўночы ў дыяпазоне -3..+ 3°С, удзень 0..+ 6°С,
нядзеля ўночы мінімум -4..+1°С (па поўдні пры праясненнях паветра да -7°С), максімальная ўдзень у дыяпазоне 0..+ 6°С.