Сірыйская ўзброеная апазіцыя пачала наступ на Алепа
- 28.11.2024, 11:31
- 4,814
Абвешчаная мабілізацыя.
У Сірыі пачаўся маштабны наступ узброенай апазіцыі на пазіцыі войска дыктатара Башара Асада ў правінцыі Алепа. Апазіцыйныя войскі, якія атрымліваюць падтрымку Турцыі, ужо захапілі некалькі населеных пунктаў, а таксама два танкі сірыйскага войска.
Наступ стаў першым вялікім наступам апазіцыйных сіл за апошнія чатыры гады. Пра гэта паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы.
У адказ на атакі сірыйскае войска супольна з расейскімі вайскоўцамі падняла авіяцыю для нанясення удараў па пазіцыях паўстанцаў. Аднак апазіцыя актыўна выкарыстоўвае ПЗРК (пераносныя зенітна-ракетныя комплексы), наносячы значныя страты расейскім самалётам.
Сілы апазіцыі, уключаючы фракцыю Хаят Тахрыр аш-Шам (ХТС), паспяхова прасоўваюцца да Алепа. Яны ўжо вызвалілі некалькі стратэгічных гарадоў, сярод якіх Андзара, Эль-Хота і Кафр-Бісін, і знаходзяцца ўсяго за 7,5 км ад усходніх ваколіц Алепа. Ужо абвешчаная мабілізацыя дадатковых сіл для наступу на горад.