Байдэн рыхтуе новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на $725 мільёнаў
2- 28.11.2024, 10:53
- 1,520
Уключаючы супрацьпяхотныя міны.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна рыхтуе новы пакет узбраенняў для Украіны на суму 725 мільёнаў даляраў.
Пра гэта піша Reuters са спасылкай на двух неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.
Са слоў суразмоўцы агенцтва, знаёмага з планам, адміністрацыя Байдэна плануе даць разнастайную зброю з амерыканскіх запасаў. Гаворка ідзе ў тым ліку аб супрацьпяхотных мінах, беспілотніках, ракетах “Стынгер” і боепрыпасах для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм HIMARS. Чакаецца, што пакет таксама будзе ўключаць касетныя боепрыпасы.
Афіцыйнае паведамленне аб выдзяленні новага пакета дапамогі можа паступіць у Кангрэс ужо ў панядзелак. Напаўненне і сума гэтага пакета могуць змяніцца ў найбліжэйшыя дні да чаканага падпісання Байдэнам.
"Злучаныя Штаты не экспартавалі супрацьпяхотныя міны на працягу дзесяцігоддзяў, а іх выкарыстанне з'яўляецца спрэчным праз патэнцыйную шкоду для цывільнага насельніцтва. Хоць больш за 160 краін падпісалі дамову аб забароне іх выкарыстання, Кіеў просіць пра іх з тых часоў, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ў пачатку 2022 года”, - акцэнтуе агенцтва.
Вядома, што расейскія войскі выкарыстоўваюць такую зброю на лініі фронту.
Міны, якія будуць адпраўленыя ва Украіну “з'яўляюцца” няўстойлівымі" мінамі, з сістэмай сілкавання, якая працуе толькі кароткі час. У адрозненне ад старых наземных мін яны не будуць пагражаць цывільнаму насельніцтву на працягу нявызначанага часу.