Прыхільнік Саладухі з Воршы апынуўся ў судзе
10- 28.11.2024, 9:57
- 5,666
Аматар праўладных мерапрыемстваў атрымаў нечаканы "артыкул".
Жыхар Воршы, які ў сацсетках ставіў падабайкі пра “СВА”, падтрымліваў агрэсіўную палітыку Расеі і публікаваў фота з артыстамі — прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі, 27 лістапада паўстаў перад судом за “распаўсюджванне экстрэмізму”. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю!".
Паводле інфармацыі канала, судзілі мясцовага жыхара - 26-гадовага Андрэя Падабедава. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Як адзначае тэлеграм-канал, акрамя праўладных мерапрыемстваў і допісаў аб “СВА”, хлопец таксама рэгулярна ставіў адзнакі “падабаецца” публікацыям навін з суполкі аршанскага партала orsha.eu, матэрыялы якога ў Беларусі прызнаныя “экстрэмісцкімі”, што, магчыма, і стала падставай для адміністрацыйнага пратакола.