Даляр і еўра прабілі псіхалагічныя адзнакі
8- 27.11.2024, 21:08
- 9,412
Беларускі рубель слабее кожны дзень, але на гэты раз скачок быў занадта рэзкім.
27 лістапада даляр паставіў чарговы рэкорд.
«Амерыканец» дадаў адразу 6 (!) капеек. Еўра таксама на піку – плюс склаў адразу 1,98%, а гэта больш за 7 капеек.
Такім чынам, на біржы склаліся наступныя курсы валютаў:
даляр – Br3,533
еўра – Br3,725
расейскі рубель – Br3,3073 (за ₽100)
юань – Br4, 8508 (за ¥ 10).
Фінансавыя аналітыкі заяўляюць, што ўся рэч у курсе расейскага рубля, ад якога залежыць беларускі.
Паколькі ў Расеі даляр каштуе ўжо больш за ₽113, што блізка да гістарычнага максімуму, то і беларускі рубель пасунуўся.
Усяго ж з пачатку лістапада валюта ЗША падаражэла на 21 капейку. Таксама эксперты адзначаюць, што рост даляра звязаны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах Амерыкі.