27 лiстапада 2024, Серада, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі: Заклікаю неадкладна вызваліць Паліну Шарэнду-Панасюк

3
Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі: Заклікаю неадкладна вызваліць Паліну Шарэнду-Панасюк
МАЛГАЖАТА ГАСЕЎСКА

Над вызваленнем беларускіх палітвязняў павінны працаваць усе краіны ЕЗ.

Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска выступіла з заявай у падтрымку палітзняволенай актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк. Еўрадэпутатка заклікае Брусэль узмацніць ціск на беларускі рэжым:

- З глыбокай заклапочанасцю паведамляем, што мы атрымалі сёння новую інфармацыю аб пастанове па апеляцыі ў справе вядомай беларускай апазіцыйнай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, прызначаным на 13 снежня 2024 года.

Сёння мы адзіныя ў салідарнасці з мужам Паліны, Андрэем Шарэндам, іх дзецьмі, Славамірам і Стахам.

Паліна Шарэнда-Панасюк, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», была арыштаваная 3 студзеня 2021 года на вачах свайго чатырохгадовага сына. Нават за кратамі яна працягвае змагацца за свае правы і бараніць сваю грамадзянскую пазіцыю, выступаючы супраць рэжыму Лукашэнкі.

Пасля першага двухгадовага тэрміна Паліну судзілі яшчэ тры разы ў папраўчай калоніі, прычым кожны судовы працэс дадаваў да яе выраку яшчэ адзін год. Яе турэмнае зняволенне стала практычна бясконцым. За апошнія чатыры гады яе неаднаразова змяшчалі ў адзіночную камеру.

Здароўе Паліны значна пагоршылася за час зняволення. У яе развіўся хранічны панкрэатыт, які ва ўмовах турмы фактычна з'яўляецца смяротным прысудам.

Апошні прыгавор быў вынесены 14 кастрычніка, у Дзень маці ў Беларусі. Пасля апеляцыі Паліну чарговым разам адправяць у папраўчую калонію, дзе ўціск будзе працягвацца, а прысуд, хутчэй за ўсё, падоўжаць. Улічваючы яе цяперашні стан здароўя, незразумела, ці перажыве Паліна яшчэ адзін тэрмін турэмнага зняволення.

Мы самым рашучым чынам асуджаем сістэматычныя і татальныя рэпрэсіі нэататалітарнага рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да народа Беларусі, якія могуць быць прыраўняныя да злачынстваў супраць чалавечнасці.

Мы настойліва заклікаем ЕЗ і яго дзяржавы-чальцы працягваць працаваць над неадкладным і безумоўным вызваленнем Паліны Шарэнды-Панасюк і ўсіх палітычных зняволеных, якія незаконна ўтрымліваюцца ў беларускіх пенітэнцыярных установах, дзе яны зазнаюць катаванні і жорсткае абыходжанне.

Мы пацвярджаем нашу непахісную прыхільнасць прадаўжаць працу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі для максімальнага ціску на рэжым Лукашэнкі дыпламатычнымі сродкамі. Мы заклікаем ЕЗ і партнёраў укараніць эфектыўную сістэму санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках