У Польшчы затрымалі немца за экспарт у РФ станкоў падвойнага прызначэння
3- 27.11.2024, 19:15
- 3,554
Ён прызнаў віну.
У Польшчы затрыманы грамадзянін Нямеччыны паводле падазрэння ў пасярэдніцтве і вывазе тавараў падвойнага прызначэння на тэрыторыю Расеі, яму выстаўленыя абвінавачанні, паведаміла польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).
Падазраванага затрымалі 20 лістапада на тэрыторыі Любушскага ваяводства. Следчыя выявілі, што яго дзейнасць парушала закон аб гандлі замежнымі таварамі, тэхналогіямі і паслугамі, якія маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы, а таксама для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.
Паводле версіі ведамства, грамадзянін Нямеччыны «гандляваў спецыялізаванымі машынамі, якія выкарыстоўваюцца ў тэхналагічнай прамысловасці, якія праз яго кампанію незаконна паступалі на расейскія вайсковыя заводы, што займаюцца вытворчасцю ўзбраення».
Гэтая працэдура прадугледжвае просьбу фігуранта да суда прызнаць яго вінаватым без неабходнасці давядзення віны.