27 лiстапада 2024, Серада, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі прайшла хваля «палітычных» арыштаў

У Гомелі прайшла хваля «палітычных» арыштаў

Частка былых актывістаў ужо месяц пад арыштам, частка — пад крымінальным пераследам.

Хваля "палітычных" арыштаў, якая прайшла па Гомелі ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, не скончылася звыклымі “арыштамі” і штрафамі за “падпіскі”. Як стала вядома «Флагштоку», большасць затрыманых дагэтуль трымаюць у зняволенні, прычым некаторых перавялі ў следчы ізалятар і абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў.

"Мы не можам назваць прозвішчы рэпрэсаваных і абвінавачванні, якія ім выстаўляюць, але можам канстатаваць, што было затрымана больш за дзесяць чалавек, сярод якіх ёсць былыя палітвязні”, — піша выданне.

Адзначаецца, што большасць затрыманых – гэта людзі, якія не праяўлялі ніякай актыўнасці ў апошнія гады, але вядомыя як удзельнікі дэмакратычнага руху яшчэ да пратэстаў 2020 года.

Пакуль вядома як мінімум пра дзве крымінальныя справы і пра тое, што некаторым з затрыманых ужо тры разы запар прысуджалі адміністрацыйны арышт за нібыта наяўнасць падпісак у сацсетках на старонкі, абвешчаныя “экстрэмісцкімі”.

Напрыклад, так было з Марыяй Тульжанковай, якую чарговы раз асудзілі 25 лістапада — яе справа з'явілася ў раскладзе суда Цэнтральнага раёна Гомеля. Пастанову выносіў суддзя Аляксандр Піскуноў. Амаль ва ўсіх астатніх выпадках у расклад не ўносілі працэсы па “палітычных" затрыманых і судзілі цішком.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках