27 лiстапада 2024, Серада, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ATACMS атакавалі на авіябазе «Халіна» найважнейшую цэль, чым проста самалёты

3
ATACMS атакавалі на авіябазе «Халіна» найважнейшую цэль, чым проста самалёты

Расейцы засталіся без «вачэй і вушэй».

Аэрадром Халіна ў Курскай вобласці РФ прымаў самалёты «Су-25» і гелікаптэры. Гэты аэрадром не выкарыстоўваўся МА РФ так актыўна, як іншыя авіябазы РФ.

Да такой думкі прыйшла група аналітыкаў з Frontelligence Insight.

Вядома, што з самага пачатку кастрычніка РФ надумала ўмацаваць аэрадром Халіна, будуючы новыя ўмацаванні і ўзмацняючы тыя, што ўжо былі, інфармуе рэсурс Frontelligence Insight.

На момант ракетнага ўдару будаўнічыя працы так і не былі скончаныя, але знаходзіліся на заканчальнай стадыі.

Са слоў OSINT-аналітыка Tatarigami_UA, аэрадром Халіна Крэмль апошнім часам практычна не выкарыстоўваў, таму складана сказаць, колькі авіяцыі было ўчора ў момант прылёту.

Не выключана, што УСУ нацэліліся менавіта на сістэму СПА, радары і склады забеспячэння. Як вынік на некаторы час аэрадром стане недзеяздольным.

У выніку аналітыкі з Frontelligence Insight прыйшлі да высновы, што авіяцыя магла істотна не пацярпець, аднак вораг застаўся без «вачэй і вушэй» у выглядзе СПА і радараў. Як вынік зараз гэты аб'ект можна атакаваць і ўдарнымі беспілотнікамі.

Практычна да такой жа думкі прыйшлі журналісты з рэсурсу Forbes.

Там таксама ўпэўнены, што галоўная мэта ўчарашняга ўдару па Халіне - вывесці сам аэрадром з ладу.

Гэта вельмі добрая навіна для 20 тысяч ўкраінскіх байцоў, якія вядуць бой на Куршчыне з 50-тысячным войскам Пуціна - Кіма. На Куршчыне МА РФ карыстаецца паслугамі аэрадрома Халіна, дзе базуюцца самалёты «Су-25».

З 2022 года УСУ знішчылі або пашкодзілі блізу 30 самалётаў «Су-25» з 200, што былі на ўзбраенні ВКС РФ.

Не выключана, што ўчарашні ўдар таксама знішчыў або вывеў з ладу яшчэ парачку Су-25.

Удар ATACMS у панядзелак - гэта трэці буйны ўкраінскі глыбокі ўдар па стратэгічных мэтах у Курску і вакол яго з тых часоў, як ЗША, а пазней Брытанія і Францыя дазволілі Украіне выкарыстоўваць свае найлепшыя ракеты замежнай вытворчасці супраць мэт на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках