Лукашэнка ледзь спусціўся па трапе самалёта ў Пакістане
18- 27.11.2024, 8:42
- 15,942
Дыктатар з цяжкасцю пераадолеў некалькі прыступак.
Падчас візіту ў Ісламабад (Пакістан) Аляксандр Лукашэнка ледзь спусціўся па трапе самалёта. Пры гэтым дыктатар сутаргава трымаўся за парэнчы і прыкметна кульгаў.
Гэты момант паказалі ў эфіры пакістанскай тэлевізіі.
На відэа патрапіла, як Аляксандр Лукашэнка падчас спуску па трапе хапаецца за парэнчы і з цяжкасцю пераадольвае некалькі прыступак.
Нагадаем, што візіт Лукашэнкі ў Пакістан супаў з масавымі пратэстамі. Учора пратэстоўцы ўвайшлі ў сталіцу Пакістана Ісламабад, нягледзячы на заслоны паліцыянтаў.