Адзін з самых высокіх будынкаў Польшчы прадалі за 280 мільёнаў еўраў
- 26.11.2024, 17:13
- 3,602
Гэта найбуйнейшая ўгода на рынку офіснай нерухомасці ў Еўропе за год.
Швэдская кампанія Eastnine набыла ў дэвелапера Ghelamco хмарачос Warsaw Unit у сталіцы Польшчы за 280 млн еўраў. Гэта найбуйнейшая ўгода на рынку офіснай нерухомасці ў Еўропе ў 2024 годзе, гаворыцца ў прэс-рэлізе Eastnine (пераклад – liga.net).
Хмарачос, які ўваходзіць у першую пяцёрку самых высокіх будынкаў Польшчы, размешчаных на развязцы Дашынскага ў дзелавым раёне польскай сталіцы.
Мае 59800 кв. м арандаванай плошчы, цалкам заселены 20 арандатарамі, сярод якіх такія кампаніі, як Warta, Amazon, Moderna, Panattoni. Арэндны даход хмарачоса складае блізу 18 млн еўраў на год.
Warsaw Unit - першая буйная інвестыцыя Eastnine на рынку Варшавы, а агулам Польшча цяпер з'яўляецца найбуйнейшым рынкам для кампаніі (больш за 50% партфоліё).