26 лiстапада 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатка Еўрапарламента: $300 мільярдаў замарожаных актываў РФ трэба аддаць Украіне

1
Дэпутатка Еўрапарламента: $300 мільярдаў замарожаных актываў РФ трэба аддаць Украіне

Так Кіеў зможа весці перамовы з пазіцыі сілы.

Амаль трыста мільярдаў даляраў замарожаных расейскіх актываў можна аддаць Украіне на ўзбраенне і для перамогі над РФ. Такое меркаванне выказала дэпутатка Еўрапарламента Наталі Луазо ў інтэрв'ю Укринформу.

Яна адзначыла, што гэтую суму таксама можна залічыць як рэпарацыі Расеі ў выпадку яе адмовы ад выплат Украіне.

«Варта адзначыць, што з юрыдычнага пункту гледжання гэта з'яўляецца прававым развязаннем, контрзахадам у адказ на відавочны акт агрэсіі. З фінансавага пункту гледжання ёсць некалькі варыянтаў рэалізацыі гэтага захаду», - падзялілася Луазо.

Са слоў дэпутаткі, гэтую ініцыятыву могуць узяць на сябе лідары краін «Вялікай сямёркі» (Італіі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, ЗША, Канады, Францыі і Японіі). Яна падкрэсліла, што гэтая пастанова не абавязкова прывядзе да макрафінансавай нестабільнасці на рынку:

«Так, шмат хто турбуецца аб рэпутацыі еўразоны, і гэта цалкам апраўданая занепакоенасць. Але чаму б, напрыклад, не выдаць Украіне крэдыт пад заклад тых жа замарожаных сродкаў, якія Расея павінна заплаціць у якасці кампенсацыі за ваенныя страты? Калі, як можна меркаваць, Расея надумае не плаціць, Украіна зможа выплаціць крэдыт за кошт замарожаных расейскіх актываў».

Луазо патлумачыла, што замарожаныя актывы дапамогуць аднавіць перавагу Украіны на полі бою. З яе слоў, так Кіеў зможа весці перамовы з пазіцыі сілы.

«Абаронная прамысловасць становіцца больш эфектыўнай. Вытворцы кажуць нам, што яны гатовыя, і што ім бракуе заказаў. Але замовы - гэта фінансаванне. Мабілізацыя фінансавання, неабходнага для ўзбраення Украіны, - гэта нерв вайны, яе сутнасць», - падкрэсліла дэпутатка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках