У Расеі змянілі камандзіра групоўкай войскаў «Поўдзень»
4- 26.11.2024, 15:52
- 2,954
Папярэдні хлусіў начальству.
Расейскае вайсковае камандаванне прызначыла часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра групоўкай войскаў "Поўдзень" генерал-лейтэнанта Аляксандра Санчыка. Яго папярэднікам быў Генадзь Анашкін, які займаў гэтую пасаду з траўня 2024-га.
Расейскае РБК інфармуе, што адпаведная пастанова была прынятая ў рамках планавай ратацыі. Але ваенкары-прапагандысты мяркуюць, што прычынай кадравых змен можа быць сітуацыя на паўночным кірунку і нежаданне Анашкіна "паведамляць вышэйшаму камандаванню пра сапраўдную сітуацыю".
Сёння групоўка войскаў "Поўдзень" вядзе наступ у кірунку горада Курахава ў Данецкай вобласці.