У Беларусі ўвялі дзве валютныя навацыі
5- 26.11.2024, 15:08
- 14,842
Каго яны закрануць.
У Беларусі ўвялі дзве валютныя новацыі. Адная з іх тычыцца насельніцтва, другая - бізнэсу, піша «Зеркало».
Страхоўкі ў даляравым эквіваленце
У дзяржаўнай кампаніі "Стравіта" да 1 снежня дзейнічае магчымасць укласці дамовы страхавання жыцця і дадатковай пенсіі ў эквіваленце даляраў. Але ёсць важны момант: каб скарыстацца такой магчымасцю, патрэбны дзейная дамова паводле схемы “3 + 3”.
З 1 кастрычніка 2022 года работнікі пры жаданні могуць выплачваць страхавы ўзнёсак на дадатковую назапашвальную пенсію - да 10% ад свайго заробку. Наймальнікі абавязаны ў такім выпадку пералічваць на гэты рахунак яшчэ да 3%. Прычым ёсць нюанс: працадаўца павінен пералічваць такі ж адсотак, як і работнік, але не большы за 3%. Напрыклад, калі спецыяліст кампаніі надумае уносіць на дадатковую пенсію 2% ад свайго заробку, то столькі ж павінен дадаць і наймальнік. А калі работнік выбера тарыф на 5%, то наймальнік "накіне" максімальныя 3%. Гэтую страхоўку называюць таксама "3 + 3", яе можна аформіць праз кампанію "Стравіта".
Як растлумачылі ў кантакт-цэнтры "Стравіты", тым, хто аформіць страхоўкі ў далярах, усё адно трэба будзе рабіць плацяжы ў іх у беларускіх рублях — паводле курса Нацбанка. “Прывязка ідзе да валюты. Сродкі назапашваюцца ў валюце, а выплаты атрымліваюцца ў беларускіх рублях (у пераліку на даляры паводле курсе Нацбанка. – Заўвага рэд.)”, - паведамілі ў страхавой кампаніі.
Нагадаем, “Стравіта” 1 кастрычніка 2023 года прыпыніла ўкладанне дамоў страхавання ў далярах. У мінулым месяцы такую магчымасць вярнулі на полісах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі.
Валютная навіна для экспарцёраў
Урад і Нацбанк да канца 2025 года працягнулі дазвол беларускім экспарцёрам атрымліваць ад нерэзідэнтаў аплату ў замежнай валюце ў наяўнай форме. Размова аб далярах, еўрах і кітайскіх юанях.
Такая магчымасць з'явілася летам 2022-га праз санкцыйныя абмежаванні, праз якіх былі цяжкасці з грашовымі пераводамі.