У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка і сілавікоў
4- 26.11.2024, 14:17
- 4,610
Жывёліну застрэлілі.
А 5 раніцы 26 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне аб нападзе ваўка на вартаўніка фермерскай гаспадаркі ў Хойніцкім раёне.
З паведамлення МУС, ахоўнік выйшаў агледзець тэрыторыю, калі пачуў брэх сабак. У гэты час на яго накінуўся воўк - хапаў за ногі і рукі.
На месца прыбылі міліцыянеры. Паводле звестак МУС, звер кінуўся і на іх.
Міліцыянеры застрэлілі ваўка.