Ганьба С-400: як расейская СПА адрэагавала на ўдар ATACMS
13- 26.11.2024, 13:25
- 10,382
Хвалены комплекс паспеў выпусціць толькі дзве ракеты.
Расейская сістэма СПА "С-400", якую Масква называе "найлепшай у свеце", так і не змагла даць рады ўдарам ракет ATACMS па аэрадроме Курск-Усходні. На апублікаваных кадрах С-400 бездапаможна выпускае ў неба ракеты, якія даюць пудла і ляцяць міма цэлі.
Украінскія GEOINT-аналітыкі праекта «Киберборошно» апублікавалі відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць удар па аэрадроме Курск-Усходні і сістэме супрацьпаветранай абароны "С-400".
На відэа бачна, што, акрамя самога аэрадрома, удары былі нанесеныя і па пазіцыі С-400, якая спрабавала перахапіць балістычныя ракеты ATACMS. Сістэма паспела выпусціць сама меней дзве ракеты, аднак яны не змаглі прадухіліць напад. У выніку пазіцыя С-400 была разбітая двума ракетамі з касетнай баявой часткай. Аналітыкі вызначылі геалакацыю ўдару па сістэме СПА.
Са звестак Киберборошно, падчас нападаў па аэрадроме і яго наваколлям было выпушчана не меней як пяць ракет ATACMS мадыфікацыі M39 з касетнай баявой часткай. Атака на Курск-Усходні і пазіцыю С-400 дэманструе ўразлівасць расейскіх сістэм СПА перад сучаснымі заходнімі балістычнымі ракетамі.