26 лiстапада 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім доме знайшлі «таемны пакой»

5
У менскім доме знайшлі «таемны пакой»

Дом знаходзіцца на праспекце Незалежнасці.

Тэлеграм-канал "Минск и минчанин" звярнуў увагу на закінутае акенца, якое размяшчаецца над аркай дома на праспекце Незалежнасці, 23 - у самым цэнтры сталіцы. Сакрэт загадкавага акна раскрыла газета "Вечерний Минск".

Блогер Блішч падчас шпацыру па Менску знайшоў побач з праспектам Незалежнасці незвычайнае акно, якое хавае нейкае памяшканне. Пакой за акном здаваўся закінутым, пры гэтым тамака ўвесь час было адчыненае акенца. Для таго каб высветліць прызначэнне пакоя або кватэры, краязнаўца вывучыў пад'езд, але на белых дзвярах не было ніякіх апазнавальных знакаў.

Адказ на адну з мікратайнаў горада дала газета "Вечерний Минск" у нумары за 21-27 лістапада. Так, жыхарка таго самага 10-га пад'езда расказала, што памяшканне выкарыстоўвалася дворнікамі для гаспадарчых патрэб:

− Яно вельмі маленькае, у глыбіню, можа, метры 4, а плошча ўсяго 8-9 квадратных метраў. Памятаю, у ім трымалі інвентар, яшчэ з левага боку была рукамыйніца, прыбіральшчыкі набіралі ваду. Брудную, дарэчы, насілі выліваць на двор. Пасля распаду СССР пакойчык здавалі ў арэнду пад офісы. Цяпер ён пусты. Лепш бы нам, жыхарам, у карыстанне далі, можна было б ровары, вазкі захоўваць.

Цяпер памяшканне знаходзіцца ў падпарадкаванні ЖЭУ № 3 Цэнтральнага раёна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках