Расея ўдарыла рэкорднай колькасцю дронаў па Украіне
5- 26.11.2024, 11:54
- 6,066
188 БПЛА.
Расейскія вайскоўцы ўночы 26 лістапада ўдарылі па Украіне 188 дронамі і чатырма балістычнымі ракетамі, паведамляюць Паветраныя Сілы УС Украіны.
“Уночы 26 лістапада акупанты атакавалі Украіну балістычнымі ракетамі "Іскандэр-М" з Варонежскай і Курскай абласцей. Падчас начнога нападу вораг выпусціў рэкордную колькасць ударных БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікаў неўсталяванага тыпу”, - гаворыцца ў паведамленні.
Для адбіцця нападу прыцягвалася авіяцыя, зэнітна-ракетныя падраздзяленні, сродкі радыёэлектроннай барацьбы і мабільныя агнявыя групы ўкраінскіх вайскоўцаў. Войска Украіны змагло збіць 76 дронаў над 16 абласцямі краіны.
“95 БПЛА былі лакацыйна страчаныя, меркавана праз актыўнае супрацьдзеяння РЭБ Сіл абароны, пяць беспілотнікаў паляцелі ў бок Беларусі. На жаль, ёсць траплянні ў аб'екты крытычнай інфраструктуры. Папярэдне абышлося без ахвяр і пацярпелых”, - адзначылі ў Паветраных сілах.
Там дадалі, што ў выніку ўдару ў некалькіх рэгіёнах пашкоджаны прыватныя і шматкватэрныя дамы.