26 лiстапада 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт аб мэтах Курскай аперацыі: Задума была крыху шырэйшай

1
Экспэрт аб мэтах Курскай аперацыі: Задума была крыху шырэйшай

Не проста прымусіць Расею да перакідання войскаў.

У пачатку Курскай аперацыі адной з мэт было прымусіць расейцаў не перакідваць вялікую колькасць войскаў на іншыя адцінкі, у Запарожскую вобласць. Такое меркаванне ў эфіры "Radio NV" выказаў вайсковы экспэрт Міхаіл Жырахаў.

«Напачатку было так, а далей ваявалі, каб ваяваць. Задума гэтай Курскай аперацыі была крыху шырэйшая. Але ці ўдалося яе рэалізаваць - гэта іншае пытанне. Цяпер Пуцін кінуў усе магчымыя сілы і сродкі для таго, каб выцесніць нашых вайскоўцаў з Курскай вобласці. І відавочна, што гэта будзе да інаўгурацыі Трампа», - сказаў Жырахаў.

Таксама ён пракаментаваў удары Сіл абароны Украіны ракетамі ATACMS па аэрадромах «Курск-Усходні» і «Халіна», падчас якога, быў пашкоджаны расейскі комплекс СПА С-400.

«Аэрадром «Халіна» - адзін з асноўных, з якіх Расея запускае Шахеды. Усё гэта аэрадромы, калі і не выкарыстоўваюцца на сталай аснове, але яны выкарыстоўваюцца як аэрадромы падскоку. Расейцы перакінулі сваю авіяцыю далей. Але для таго, каб яны дзейнічалі больш эфектыўна, яны час ад часу базуюцца на такіх аэрадромах. С-400 - гэта ўжо не першая знішчаная з часоў поўнамаштабнага ўварвання. І кожны С-400 - гэта ўнікальны комплекс, на вытворчасць якога сыходзіць да 9 месяцаў», - дадаў Жырахаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках