УСУ ўдарылі па аэрадроме ў расейскім Таганрозе
- 26.11.2024, 10:46
- 5,134
Там базуюцца расейскія гелікаптэры К-52.
Уночы 26 лістапада Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах РФ у Растоўскай вобласці. Пра гэта паведаміў дарадца гарадскога кіраўніка акупаванага ўкраінскага Марыюпаля Пётр Андрушчанка.
Паводле ягоных слоў, пад прыцэлам Сіл абароны Украіны былі аэрадромы РФ, склады з БК і з нафтапрадуктамі.
«Растоўская вобласць прымала нашы ракеты. Зафіксаваныя выбухі і праца СПА ў Зернаградзе ў раёне аэрапорта. Зафіксаваныя выбухі ў кірунку аэрапорта ў Таганрозе з камер прадмесця і камер у вёсцы Новабессергенаўка», - напісаў Андрушчанка.
Ён адзначыў, што ў аэрапорце Таганрога базуюцца гелікаптэры, сярод іншага К-52. Таксама гучна было ў Навашахцінску і Каменску.
“Найбольш відавочнае траплянне, што часткова пацвярджаю мясцовыя – аэрапорт Таганрога”, – дадаў дарадца гарадскога кіраўніка Марыюпаля.