26 лiстапада 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан рыхтуе «нафтавы сюрпрыз» для Расеі

2
Казахстан рыхтуе «нафтавы сюрпрыз» для Расеі

У Крамлі не будуць рады.

Казахстан плануе павелічэнне штогадовага аб'ёму пастаўкі нафты па трубаправодзе Баку - Тбілісі - Джэйхан (БТД) з 1,5 млн тон да 20 млн тон.

Пра гэта, як піша казахстанскае выданне "Курсіў", заявіў міністр энэргетыкі Алмасадам Саткаліеў.

Адпаведна, аб'ём забеспячэння трубаправодам можа ўзрасці больш як у 13 разоў.

"Ёсць зацікаўленасць у развіцці і паступовым павелічэнні аб'ёмаў забеспячэння казахстанскай нафты ў гэтым кірунку як з нашага боку, так і з боку азербайджанскіх партнёраў", - заявіў міністр.

Канкрэтных тэрмінаў ён не назваў.

Як піша Reuters, павелічэнне транзіту нафты праз БДТ дазволіць Казахстану скараціць больш за 80% паставак, якое зараз ідзе праз Расею,

Казахстан адпраўляе сырую нафту танкерамі праз Каспійскае мора на экспарт па трубаправодзе БТД, які перасякае Азербайджан, Грузію і Турцыю.

Са слоў міністра, у гэтым годзе Казахстан экспартуе 68,8 млн тон нафты, у тым ліку 55,4 тон па трубаправодзе Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК) у расейскі чарнаморскі порт Новарасійск.

У мэтах дыверсіфікацыі маршрутаў экспарту нафты Казахстан пачаў пастаўкі БТД у мінулым годзе. Дзяржнафтакампанія Азербайджана і "КазМунайГаз" падпісалі дамову аб транспартаванні 1,5 млн тон казахстанскай нафты на год па гэтай магістралі. Экспарт пачаўся ў красавіку 2023 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках