«Нават не ведаю, ці ёсць у свеце такі Чэмпіянат»
9- 25.11.2024, 16:09
- 5,106
У беларускім футболе паскардзіліся на заробкі.
Паўабаронца каманды Мікіта Корзун, які правёў гэты год у казахстанскім клубе "Элімай" (8 галоў у 28 матчах ва ўсіх турнірах), раскрытыкаваў умовы ў беларускім футболе, піша betnews.by.
"Вядома, такія ж заробкі [як гульцам у Казахстане] нам не зашкодзілі б. Нават не ведаю, ці ёсць у свеце такі чэмпіянат, дзе футбалістам плацяць менш, чым у Беларусі. Але сэнс казаць пра маленькія заробкі ў нашым футболе? Пра гэта і так усе ведаюць”, — сказаў 29-гадовы Корзун.
Са слоў Мікіты, які згуляў 28 матчаў за нацыянальную каманду, цікавасць да футбола ў Казахстане цяпер таксама на парадак вышэйшая:
- Напрыклад, у нас у Семеі амаль заўсёды поўны стадыён — 7-8 тысяч прыходзяць дакладна. На хатніх гульнях грандаў таксама добрая наведвальнасць. Уразіла абстаноўка на гасцявой гульні з “Актобе". Думаю, што і “Астана”, калі б прымала супраціўнікаў дома, а не ў Алматы, збірала б прыстойную аўдыторыю. У Атыраў была файная атмасфера. Або ўзяць той жа “Кайрат”... людзі ў Казахстане любяць футбол, тут ім цікавіцца больш народу, чым у Беларусі.