Служба бяспекі Літвы пракаментавала катастрофу грузавога самалёта над Вільняй
7- 25.11.2024, 13:23
- 14,030
Версію пра тэракт нельга выключаць.
У Службе бяспекі Літвы пакуль устрымліваюцца ад канкрэтных здагадак аб прычынах падзення таварнага самалёта над Вільняй, аднак не выключаюць ніякіх версій, уключаючы тэрарыстычную, паведамляе LRT.
Кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі (VSD) Дарыус Яўнішкіс пасля сустрэчы з прэзідэнтам краіны пасля інцыдэнту адзначыў, што цяпер ведамства ўстрымліваецца ад канкрэтных версій.
"Расследаванне напэўна будзе доўгім, там шмат працы. З таго, што цяпер вядома, рана казаць аб канкрэтных версіях... Думаю, з часам у нас з'яўляюцца адказы на ўсе пытанні”, – сказаў ён.
Пасля ўдакладняльных пытанняў Яўнішкіс сказаў, што версію пра тэракт нельга выключаць.
"Нас папярэджвалі, што ў будучыні такія рэчы могуць адбывацца. Мы бачым, што Расея становіцца больш агрэсіўнай... Гэтую версію нельга адкідваць. Аднак цяпер нельга казаць пра нейкую канкрэтную датычнасць, бо такой інфармацыі няма”, – адзначыў кіраўнік VSD.
Кіраўнік контрвыведкі дадаў, што служба абменьваецца інфармацыяй пра інцыдэнт з замежнымі партнёрамі.