25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: ЗША размесцяць ракетныя ўзбраенні на астравах Японіі

2
СМІ: ЗША размесцяць ракетныя ўзбраенні на астравах Японіі

Калі эскалацыя вакол Тайваня стане непазбежнай.

ЗША размесцяць ракетныя падраздзяленні на паўднёва-заходніх астравах Японіі і Філіпінах у выпадку эскалацыі сітуацыі вакол Тайваня. Пра гэта паведамляе Kyodo News са спасылкай на крыніцы, інфармаваныя аб развіцці стасункаў Японіі і ЗША.

Калі ўзнікне “экстраная сітуацыя вакол Тайваня", то УС ЗША ўвядуць часовыя базы на паўднёва-заходніх Японскіх выспах Нансэй і Філіпінах для разгортвання ракетных падраздзяленняў, адзначае выданне.

Гэты пункт уключаць у першы супольны аператыўны план вайскоўцаў ЗША і Японіі, які распрацоўваецца рэагаванне на магчымы крызіс. Складанне плана павінна закончыцца ў снежні.

План прадугледжвае, калі эскалацыя вакол Тайваня стане непазбежнай, ЗША створаць часовыя базы на бязлюдных выспах Нансэй, якія месцяцца на паўднёвы захад ад Кюсю да Тайваня. Сюды накіруюць 12 полк Корпуса марской пяхоты, забяспечаны рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню HIMARS. Сілы самаабароны Японіі, як чакаецца, будуць надаваць лагістычную падтрымку, у тым ліку забяспечваць марскіх пяхотнікаў боепрыпасамі і палівам.

Таксама войска ЗША разгорне шматдаменную аператыўную групу (Multi-Domain Task Force, MDTF) на Філіпінах: яе службоўцы павінны будуць дзейнічаць на сушы, на моры, у паветры, у космасе і кіберпрасторы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках