У Анталіі ўспыхнуў расейскі самалёт Sukhoi Superjet 100: новыя падрабязнасці
9- 25.11.2024, 9:35
- 10,764
Самалёт стукнуўся аб узлётна-пасадачную паласу.
Увечары 24 лістапада самалёт Sukhoi Superjet 100 расейскай авіякампаніі «Азімут», які здзяйсняў рэйс з Сочы, загарэўся пасля пасадкі ў аэрапорце турэцкага горада Анталія. Расейскія дзяржаўныя прапагандысты, спасылаючыся на крыніцы з авіягаліны, пішуць, што гэта магло адбыцца праз «змяненне ветру».
Са слоў відавочцаў, узгаранне пачалося з левага рухавіка самалёта. На месца здарэння аператыўна прыбылі пажарныя, якія ўзяліся за тушэнне агню, а адміністрацыя аэрапорта часова перакрыла ўзлётна-пасадачную паласу. Таму пасадка самалётаў была спыненая, а некаторыя рэйсы прыйшлося адкласці.
Расейскія прапагандысты пішуць, што на борце знаходзіліся 79 пасажыраў, сярод якіх 9 дзяцей. Усіх іх эвакуявалі з дапамогай надзіманых трапаў.
У самалёта, які загарэўся, магчыма, былі пашкоджаныя паліўныя бакі, размешчаныя ў крылах, праз што адбыўся разліў паліва і наступнае ўзгаранне. Відавочцы мяркуюць, што прычынай пашкоджання бакаў мог быць моцны ўдар аб зямлю падчас пасадкі.
Суразмоўца топ-прапагандысцкага медыя ТАСС заявіў, што жорсткая пасадка самалёта Sukhoi Superjet 100 магла адбыцца праз змену ветру. У выніку самалёт, магчыма, стукнуўся аб узлётна-пасадачную паласу, праз што пачаўся пажар.