Самалёт «Белавіі» з ліўрэяй хакейнага «Дынама» не даляцеў да Калінінграда
15- 24.11.2024, 20:13
- 13,502
Што здарылася.
Самалёту "Белавія”, які быў стылізаваны пад менскае “Дынама", што выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, давялося вярнуцца на аэрадром вылету праз трэснутае шкло. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Авиаторщина».
24 лістапада перафарбаваны ў ліўрэю «Дынамалёт» Embraer 195 накіроўваўся з Менска ў расейскі Калінінград. Але на вышыні 9100 мэтраў над Сланцаўскім раёнам Ленінградскай вобласці трэснула шкло кабіны пілотаў з боку камандзіра паветранага судна. Пастанавілі знізіцца да 6100 мэтраў, перапыніць палёт і вярнуцца назад у Менск. Сігналы бедства і пільнасці не падаваліся. Праз паўтары гадзіны борт паспяхова прызямліўся ў беларускай сталіцы. Цяпер у "Дынамалёце" трэба замяніць шкло.
Нагадаем, самалёт “Белавіі" Embraer 195 атрымаў эксклюзіўную ліўрэю ў сярэдзіне лістапада гэтага года. На фюзеляж, афарбаваны ў чорна-блакітныя колеры сталічнага клуба, нанесеныя нацыянальны арнамент і выява зубра — сымбаля клуба. Першымі пасажырамі абноўленага самалёта сталі хакеісты "Дынама", якія адпраўляліся на матч КХЛ. Паведамлялася, што паветранае судна будзе абслугоўваць рэгулярныя і чартарныя рэйсы, павялічваючы пазнавальнасць клубнай маркі.