24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лесе пад Менскам будуць страляць

5
У лесе пад Менскам будуць страляць

Гэта не вучэнні і не здымкі кіно.

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) просіць у панядзелак, 25 лістапада, не хадзіць у лес пад Менскам. Там будуць адстрэльваць ліс. Пра гэта паведамляе выданне “Прысталічча".

Дакладней, паляваць на дзікую жывёлу будуць на тэрыторыі Каладзішчанскай гміны. Калі яшчэ больш канкрэтна, паблізу населеных пунктаў Гарадзішча, Юхнаўкі, Дуброўкі, Старыны і Глебкавічаў.

Спецыялісты БТПР будуць адстрэльваць ліс з 16:00 да 24:00. Жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў і прылеглых садовых таварыстваў просяць не наведваць лес у гэты час.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках