24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія шукае перамоўніка з Еўразвязам

Вялікабрытанія шукае перамоўніка з Еўразвязам

Ён будзе працаваць у якасці дарадцы прэм'ера.

Брытанскі ўрад шукае перамоўніка, якія будзе ўзначальваць намаганні прэм'ера Кіра Стармера для “перазагрузкі" стасункаў з ЕЗ. У Інтэрнэце Лондан апублікаваў вакансію на пасаду высокапастаўленага чыноўніка, які б працаваў у якасці дарадцы Стармера ў гандлі, міграцыі, эканоміцы і міжнародных пытаннях, звязаных з Еўразвязам, паведамляе Politico.

Пасада будзе прадугледжваць выкананне ролі прадстаўніка прэм'ера на перамовах з ЕЗ і вядзенне дыялогу з Брусэлем наконт Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі. Таксама чыноўнік будзе працаваць з існымі пагадненнямі аб Brexit і будучымі зменамі ў правілах уезду ў ЕЗ. Яны накіраваныя на аблічбоўванне ўезду ў Еўразвяз і ўвядзенне платы для брытанцаў з наступнага года.

Пра пастанову прызначыць новага ўдзельніка перамоў абвясцілі пасля таго, як Стармер наведаў Брусэль у мінулым месяцы, дзе сустрэўся з прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны дамовіліся ўмацаваць сувязі Брытаніі і ЕЗ у розных галінах.

Нагадаем, пасля перамогі на выбарах у ліпені Стармер паабяцаў палепшыць сувязі Лондана з краінамі-чальцамі ЕЗ пасля Brexit. Аднак пра вяртанне Брытаніі ў Еўразвяз гаворка не ідзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках