24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААЭ знайшлі цела рабіна, які знік некалькі дзён таму

У ААЭ знайшлі цела рабіна, які знік некалькі дзён таму

У Ізраілі падазраюць дачыненне Ірана.

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах знайшлі цела рабіна Цві Когана, які знік без вестак з 21 лістапада. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве Офіса прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і міністэрства замежных спраў у нядзелю, 24 лістапада.

У заяве забойства Когана назвалі "агідным актам антысеміцкага тэрарызму". Там таксама адзначылі, што Ізраіль выкарыстоўвае ўсе сродкі і пакарае адказных за смерць рабіна "паводле ўсёй строгасці закона".

28-гадовы Цві Коган меў ізраільска-малдаўскае грамадзянства. Некалькі гадоў працаваў рабінам у ААЭ, дзе быў прадстаўніком артадаксальнай габрэйскай арганізацыі Хабад. Ён працаваў з іншымі эмісарамі Хабада над стварэннем і пашырэннем габрэйскага жыцця ў Эміратах, сказана ў заяве арганізацыі.

The Telegraph са спасылкай на ізраільскіх экспэртаў у пытаннях бяспекі пісаў, што падазрэнне ва ўчыненні злачынства ўпала на Іран.

«Гэты выпадак выклікаў хвалю пытанняў і спекуляцый наконт таго, што адбылося, прычым Іран адразу ж западозрылі ў тым, што ён стаіць за гэтым інцыдэнтам… Схема дзеянняў, якую прыпісваюць іранцам, добра вядомая: вярбоўка мясцовых ці замежных злачынцаў для ўчынення актаў сабатажу, выкрадання ці забойства», — адзначыў экс-кіраўнік контрвыведкі ізраільскага Масада Адэд Айлам.

Са слоў ізраільскага аналітыка ў пытаннях бяспекі Ронена Саламона, Коган быў "уразлівай мішэнню". З ім было лёгка звязацца пад выглядам габрэйскага турыста, бо той кіраваў кашэрным супермаркетам у Дубаі.

Як паведамляе Reuters, спасылаючыся на судовыя дакументы і публічныя заявы чыноўнікаў, з 2020 года на Захадзе адбылося сама меней 33 спробы забойстваў або выкраданняў, у якіх мясцовыя ці ізраільскія ўлады сцвярджаюць аб сувязі з Іранам. Сярод нядаўніх мэт быў цэнтр Хабад у Афінах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках