У Якуцку прайшоў мітынг супраць скасавання прамых выбараў мэра
6- 24.11.2024, 16:51
- 2,558
Ініцыятарам акцыі стала мясцовае аддзяленне партыі “Яблык”.
У Якуцку на тэрыторыі сквера імя Гагарына жыхары правялі мітынг супраць скасавання прамых выбараў мэра горада. Пра гэта паведамляе "Сибирь. Реалии " са спасылкай на выданне SakhaDay. Старшыню якуцкага “Яблока" Анатоля Нагавіцына пасля акцыі павезлі ў аддзел паліцыі.
У мітынгу ўдзельнічалі блізу 20 жыхароў. Акцыя была ўзгодненая з мэрыяй. Ініцыятарам стала мясцовае аддзяленне партыі “Яблок". “Калі скасаваць прамыя выбары мэра Якуцка, то скасуюць выбары кіраўнікоў раёнаў. І тады мы не зможам што-небудзь вызначаць!"- адзначыў у сваім выступе Нагавіцын. На мітынгу таксама выступіў дэпутат парламента Якуціі (Іл Тумэна) Уладзімір Паскачын. Ён закончыў сваю прамову словамі: "За свабоду! За дэмакратыю!»
На знак пратэсту супраць скасавання выбараў мэра Якуцка мітынгоўцы правялі невялікае шэсце. Гэта і паслужыла падставай для затрымання Нагавіцына. "Нібыта пры сімвалічным шэсці ўнутры ўзгодненага месца ў скверы Гагарына я выйшаў за межы сквера на 1 метр, і таму яны “вымушаныя” аформіць парушэнне. Такога дна ад нашых паліцэйскі я не чакаў", - напісаў Нагавіцын у сваім тэлеграм-канале. Палітык дадаў, што не ведае, ці затрымаюць яго ў паліцыі да суда.
Прамыя выбары мэраў цяпер застаюцца ў чатырох адміністрацыйных цэнтрах Сібіры і Далёкага Усходу: Абакане, Анадырэ, Хабараўску і Якуцку. У 2023 годзе былі скасаваныя прамыя выбары мэраў Улан-Удэ і Новасібірска.